ПАЛАЖЭННЕ АБ КОНКУРСЕ
АДКРЫТЫХ УРОКАЎ І ПАЗАКЛАСНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «МЕТАДЫЧНЫЯ ЗНАХОДКІ»
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі і правядзення конкурсу адкрытых урокаў/пазакласных мерапрыемстваў «Метадычныя знаходкі» (далей Конкурс).
1.2. Арганізатарамі Конкурсу выступаюць члены метадычнага савета ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна
1.3. У конкурсе могуць прыняць удзел усе педагагічныя работнікі ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна без абмежаванняў па ўзросту, стажу работы і кваліфікацыйнай катэгорыі.
1.4. Аб'ектам ацэнкі ў Конкурсе з'яўляюцца праведзены адкрыты ўрок або пазакласнае мерапрыемства і метадычныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой апісанне адкрытага ўрока ці мерапрыемства.
- МЭТА І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1. Змест Конкурсу вызначаецца ў адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі.
2.2. Мэта конкурсу: выяўленне, падтрымка і распаўсюджванне найбольш эфектыўнага вопыту работы педагагічных работнікаў, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, папулярызацыя інавацыйных форм работы педагогаў.
2.3. Задачы конкурсу:
стымуляванне пошуку і распаўсюджвання інавацыйных падыходаў да арганізацыі ўрокаў і пазакласнай работы;
выяўленне і распаўсюджванне найбольш эфектыўнага педагагічнага вопыту;
удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці і прафесійнай творчасці педагогаў;
удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.
- ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праводзіцца з 1 кастрычніка 2019г. па 29 мая 2020г. у ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна.
3.2. З 18-23 мая вызначэнне пераможцаў у намінацыях па выніках праведзеных урокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
Падвядзенне вынікаў конкурсу, ўзнагароджанне удзельнікаў на педагагічным савеце 29.05.2020г.
3.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Лепшы ўрок / пазакласнае мерапрыемства маладога педагога (для педагогаў, якія маюць педагагічны стаж да 5 гадоў);
“Лепшы інтэрактыўны ўрок / пазакласнае мерапрыемства»;
“Лепшая метадычная распрацоўка ўрока/пазакласнага мерапрыемства”;
“Лепшы ўрок/пазакласнае мерапрыемства па фарміраванні інфармацыйнай кампетэнтнасці”.
3.4. Для ўдзелу ў Конкурсе прадстаўляюцца конкурсныя матэрыялы (метадычная распрацоўка адкрытага ўрока/пазакласнага мерапрыемтства) на электронным носьбіты ў метадычны кабінет або на электронны адрас pinkovichi@roo-pinsk.gov.by з тэмай ліста “Метадычныя знаходкі”, а таксама ў друкаваным выглядзе за тыдзень да правядзення адкрытага ўрока/пазакласнага мерапрыемства.
- ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ КОНКУРСНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ.
4.1. Конкурсныя работы павінны быць арыгінальнымі. Забаронена падаваць работы, якія змяшчаюць менш за 75% аўтарскага тэксту і вопыту, а таксама работы, якія раней былі прадстаўленыя на іншыя конкурсы і выставы навукова-метадычнай літаратуры.
4.2. Патрабаванні да афармлення тэкставых дакументаў:
аб'ём матэрыялаў - да 15 старонак;
шрыфт Times New Roman; памер шрыфта 14;
тэкст можа быць на рускай (беларускай) мове ў рэдактары MS Word (Windows) без пераносаў;
палі: зверху, знізу, злева, справа - 2 см;
міжрадковы інтэрвал – адзінарны;
выраўноўванне тэксту – па шырыні ліста, асноўны змест - кніжнай арыентацыі;
старонкі павінны быць пранумараваны ўнізе па цэнтры старонкі.
4.3. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення конкурсных матэрыялаў:
матэрыялы падаюцца ў фарматах: doc, docx, ppt, pptx,
відэаматэрыялы ў фармаце avi;
аб'ём конкурсных матэрыялаў не павінен перавышаць 500 Мб.
- ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ ЎРОКАЎ/ПАЗАКЛАСНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:
працягласць ўрока/пазакласнага мерапрыемства – 45 хвілін;
колькасць прысутных навучэнцаў на ўроку/пазакласным мерапрыемствы не менш за 60% ад колькасці навучэнцаў у класе;
актуальнасць і педагагічная мэтазгоднасць пастаўленай мэты ўрока / пазакласнага мерапрыемства;
даступнасць форм і метадаў, выкарыстаных для дасягнення поспеху на ўроку / пазакласных мерапрыемстваў, для трансляцыі і выкарыстання іншымі педагогамі;
наяўнасць навізны, аўтарскія прыёмы і спосабаў працы;
творчасць педагога;
майстэрства правядзення (прэзентацыі) ўласнага вопыту працы, педагагічная культура;
змястоўнасць распрацаваных метадычных матэрыялаў і граматнасць іх афармлення;
стварэнне ўмоў для актыўнай дзейнасці навучэнцаў, выкарыстанне разнастайных матэрыялаў на ўроку;
выніковасць ўрока / пазакласнага мерапрыемства;
наяўнасць на адкрытым уроку метадычнай распрацоўкі па колькасці членаў журы (для ацэньвання);
захаванне рэгламенту.
- Прыём заявак і конкурсных матэрыялаў праводзіцца з 1 кастрычніка 2019г. па 31 сакавіка 2020 года.
- Матэрыялы, дасланыя на Конкурс вяртанню не падлягаюць.
- КІРАЎНІЦТВА КОНКУРСАМ
8.1. Для правядзення Конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт і журы, у склад якіх уваходзяць педагогі і члены адміністрацыі школы.
8.2. Функцыі арганізацыйнага камітэта Конкурсу:
прымае заяўкі і рэгіструе конкурсныя матэрыялы;
аказвае кансультатыўную дапамогу пры афармленні дакументаў для ўдзелу ў Конкурсе;
арганізуе працу журы;
пры неабходнасці запытвае ў канкурсантаў дадатковыя звесткі для тлумачэнняў і ўдакладненняў па прадстаўленых імі матэрыялаў;
забяспечвае захаванасць дакументацыі, прадстаўленай на Конкурс;
забяспечвае сумесна з журы прапаганду вынікаў Конкурсу на сайце установы адукацыі;
вызначае і кантралюе агульны парадак правядзення Конкурсу;
вызначае пераможцаў.
- ФУНКЦЫІ ЖУРЫ:
па заканчэнні ўрока/пазакласнага мерапрыемства задаюць удакладняючыя пытанні на разуменне мэты, задач урока і яго выніковасці;
ацэньвае конкурсныя матэрыялы;
запаўняюць экспертную карту, дзе ў балах прастаўляюць ацэнкі па кожнаму крытэру;
афармляюць выніковыя дакументы (пратакол) і прадстаўляе іх у аргкамітэт.
- Па выніках адкрытых урокаў/мерапрыемстваў складаецца рэйтынг па выніковым балам ацэньвання.
- Рашэнне журы канчатковае і перагляду не падлягае.
- Пераможцы вызначаюцца па найбольшай колькасці балаў пры ацэньванні конкурсных работ, і адкрытага ўрока. Удзельнікі, якія зоймуць першыя месцы ў рэйтынгу па кожнай намінацыі, абвяшчаюцца пераможцамі конкурсу.
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ
13.1. Вынікі конкурсу падводзяцца Аргкамітэтам на падставе рашэння журы.
13.2. У кожнай намінацыі вызначаецца пераможца (1-е месца), яму ўручаецца дыплом. Усе астатнія ўдзельнікі атрымліваюць сертыфікаты ўдзельніка Конкурсу.
13.3. Аргкамітэт пакідае за сабой права ў працэсе конкурсу ў выпадку неабходнасці выдзяляць дадатковыя намінацыі і павялічваць колькасць узнагароджаных;
13.4. Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны ў электроннай сеткавай метадычнай скарбонцы на сайце ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна https://pinkovichi.roo-pinsk.gov.by.
- ІНФАРМАЦЫЙНАЕ І АРГАНІЗАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ КОНКУРСУ
Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу праводзіцца шляхам публікацыі яго Палажэння і вынікаў на сайце сайце ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Пінскага раёна https://pinkovichi.roo-pinsk.gov.by.