Родная мова- мова Айчыны

22.02.2019

                                                                                  Як ты дорага мне, мая родная мова!  

Мілагучнае звонкае , спеўнае слова!

         Шмат цудоўных моў ёсць у свеце. Прыгажосцю вабяць адны, мілагучнасцю – другія. Але ў кожнага чалавека ёсць адна непаўторная –родная мова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты святочны дзень у Пінкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Родная мова – мова Айчыны”, на якой прысутнічалі вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы. Дзеці з цікаўнасцю даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні на роднай мове. Весела і пазнавальна прайшла гульня “Перакладчык” і віктарына “Ведай родную мову”. Напрыканцы сустрэчы дзеці склалі заветы аб мове. Цікавасць у вучняў выклікала кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. Дзеці пакідалі бібліятэку з жаданнем лепш ведаць мову роднай зямлі.

Святлана Мажароўская,

бібліятэкар Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі