ЗІМОВАЯ КАЗКА НА ЭКАЛАГІЧНАЙ СЦЕЖЦЫ

26.12.2018

  22 снежня вучні VI “А” і VI “Б” класаў наведалі экалагічную сцежку “Бабровую” Сошненскага лясніцтва. Тут нашых шасцікласнікаў сустракалі юныя лесаводы ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна.

  Ужо не першы год працуе ў Сошненскай школе пад кіраўніцтвам Чэчун А.М. аб’яднанне па інтарэсах “Юня лесаводы”. За час працы распрацаваны вучнямі разнастайныя экскурсійныя маршруты.

  І ў гэты дзень мы павінны былі прайсці па маршруту “Бабровая трапа”. Але сталася так, што простая экскурсія ператварылася ў сапраўдную казку. Таму спрыяла ўсе: лес, марозу амаль не было, ціха падаў сняжок. Прырода зачароўвала. Дзеці радаваліся. Зімой у лесе ніхто ніколі не быў. І тут, нечакана для нас, пачалося навагодняе прадстаўленне. Адзін за адным па шляху следавання сталі выходіць да вучняў казачныя героі.

   Разам з лесавічком мы вешалі кармушкі.

  Лешый і Кікімара, праводзілі разнастайныя конкурсы.

   На свята прыйшлі Дзед Мароз і Снягурачка. На прыканцы смажылі на кастры ўсе разам сала, мяса.

    А Гаёвачкі прапанавалі нам чай, завараны з лясных траў.

  Поўныя ўражанняў і давольныя мы адправіліся дамоў, а юных лесаводаў падзякавалі і паабяцалі вярнуцца сюды яшчэ вясной.

Лабачэўская Л.М.

класны кіраўнік 6 “Б” класа