“Дзяды і прадзеды – якія вы?”

04.11.2018

  3 лістапада адзначаюцца Дзяды.Гэта свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). Здаўна лічылася, што памерлыя продкі ператвараюцца ў духаў, якіх трэба задобрыць, каб яны станоўча ўплывалі на жывых. На Дзяды прынята прыходзіць да месцаў пахавання сваякоў, прыбіраць магілы, а таксама ладзіць вячэру ў памяць родзічаў.

 

  З гісторыяй гэтага старажытнага свята пазнаёміліся вучні ІХ-х класаў у мінулую суботу. Навучэнцы падрыхтавалі інфармацыю пра асаблівасці арганізацыі свята на тэрыторыі Беларусі, праглядзелі відэаролік па тэме.

  Напрыканцы вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Беларуская скарбонка”, дзе змаглі праявіць свае веды па беларускай гісторыі і культуры.

Сухаверхая М.В., кл.кіраўнік ІХ “А” класа