Капусныя вячоркі “У госці да капусты!”

01.10.2018

  Спакон веку на нашай зямлiцы было шмат святаў, але самыя шчодрыя, самыя радасныя прыходзiлiся на восень, калi людзi, прыбраўшы з палёў i агародаў ураджай, рабiлi нарыхтоўку на ўсю зiму. У народзе казалi: «Верасень багаты яблыкамi, кастрычнiк - капустай, а лiстапад - квашанкай».29 верасня 2018 года ў IV “А” класе былі праведзены “Капусныя вячоркі” ў гонар свята “Уздвіжанне”, якое праваслаўныя вернікі адзначалі 27 верасня. Пачынаючы з гэтага дня, гаспадынi запрашалi да сябе  суседак, каб дапамаглi нашаткааць капусты на зiму i засалiць яе.

  Вучні бліжэй пазнаёміліся са святам “Уздвіжанне”, традыцыямі і звычаямі святкавання. Гэта свята  “закрывання” зямлі на зіму, якое звязана з вужамі і мае значэнне “руху”. Лічылася, што сонца і прырода “грае, здзвігаецца”, “іграе і дрыжыць” усімі колерамі. “К Уздвіжанню ўсё павінна быць здвінута – гэта значыць увесь хлеб, азімыя і яравыя павінны быць звезены з поля”.

  Дзеці расказалі, як трэба апранацца, рыхтаваць прылады працы і посуд. У ходзе мерапрыемства вучні падзяліліся кулінарнымі рэцэптамі страў з капусты.

  Некаторым вучням давялося прыгатаваць з разам з бацькамі суп з капусты, капусны салат.

  Удзельнікі вячорак частаваліся пірагамі з капустай, жартавалі і спявалі, загадвалі загадкі, успаміналі «капусныя» прыказкі і прымаўкі, адзначыўшы, як шмат агульнага ў рускай і беларускай культурах.

 

Класны кіраўнік ІV “А” класа

Кахновіч Ю.Ю.