Мне выпала шчасце ТУТ нарадзіцца!

01.09.2018

 Кожны чалавек на Зямлі мае той куточак, дзе яму пашчасціла нарадзіцца. Гэты куточак для яго самы родны, самы дарагі, самы цудоўны.

 Менавіта такому месцу і быў прысвечаны першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які быў прысвечаны году малой радзімы. Кожны класны кіраўнік стараўся расказаць вучням пра прыгажосць нашай роднай вёскі Пінкавічы, яе знакамітых людзей і жывапісныя мястэчкі.

 На уроках гучалі песні,праводзіліся конкурсы малюнкаў, а таксама чыталіся цудоўныя вершы пра Беларусь і яе слаўныя гарады і вёскі.

 Першы ўрок маў выхаваўчае значэнне. Служыў выхаванню ў кожнага вучня пачуцця гонару за сваю родную мясціну, якая мае сваю гісторыю і спадчыну.

Казак Вераніка, вучаніца VI “Б”класа