Сустрэча са спадчынай

26.05.2018

 З карысцю правесці вольны час, даведацца пра гісторыка-культурную спадчыну сваёй вобласці вырашылі навучэнцы 1-х класаў ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа» і 25 мая наведалі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок».

 Незвычайны народны музей у Драгічынскім раёне: да экспанатаў можна дакрануцца, прымерыць і нават паспрабаваць на густ!

 Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з бытам селяніна: чым наш беларускі селянін займаўся 80-100 гадоў таму.                

 Патрапілі ў Бездзежскую хату з дзежкай ў чырвоным куце, калаўротам, люлькай і старадаўнімі фотаздымкамі ў вялікіх рамках. Адна з працаўніц паказала майстар-клас па прадзенню.

 Пасядзець за невялікім ткацкім станком, або «кроснамі», даюць кожнаму. Ткаць даволі складана - трэба ведаць парадак педаляў і ўмець лічыць, каб саткаць сіметрычныя палоскі або мудрагелістыя ўзорчыкі.

 У музеі дзеці адчулі сябе сапраўднымі паляшукамі: яны пераапраналіся ў нацыянальныя касцюмы.

 Дзеці апынуліся на сялянскім падвор’і «Коля Плэсу». «Бездзежскі фартушок» адзіны музей у краіне з жывымі экспанатамі. Ёсць свінні, трусы, і нават конь. Хлапчукі і дзяўчынкі з задавальненнем пакармілі трусоў, пакаталіся на кані.

 Дзеці паспрабавалі стравы мясцовай кухні. Усё, вядома ж, хатняга прыгатавання. Прама ў музеі топяць печ і гатуюць дранікі, булачкі.

 Экскурсія ў музей дазволіла дзецям апынуцца ў глубінцы беларускага Палесся і адчуць атмасферу мінулага стагоддзя. Гэты майскі дзень запомніцца першакласнікам надоўга.

Грынько А.М.

настаўнік пачатковых класаў

ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа                

імя Якуба Коласа» Пінскага раёна

Брэсцкай вобласці