Дзеля жыцця на зямлі

02.05.2018

 30 красавіка адбыўся раённы краязнаўчы фестываль “Дзеля жыцця на зямлі” на базе ДУА “Ставокская сярэдняя школа”, удзельнікамі якога сталі і вучні нашай школы – пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы гэтай памяці верныя” – Жылевіч Ульяна, Радзівончык Мікіта і Скрэбель Аляксандра.

 На фестывалі свае работы прадстаўлялі вучні школ раёна. Тэматыка работ уражвала сваёй разнастайнасцю: тапаніміка малой радзімы, традыцыі свайго класа, старонкі Чарнобыльскай трагедыі, гісторыі удзельнікаў ВАВ, мясцовы фальклёр.

 На свята быў запрошаны ўдзельнік ВАВ, а таксама чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё ўзброеным сілам Рэспублікі Беларусь Пётр Захаравіч. Ветэран расказаў сваю гісторыю жыцця ў ваенныя і пасляваенныя гады. Напрыканцы дыялогу з вучнямі ён пажадаў нам светлага, мірнага і шчаслівага жыцця.

 Усе вучні-пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурса “Дарогамі памяці” былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Скрэбель Аляксандра, вучаніца X класа