ТАЛЕНТЫ ПАЛЕССЯ

26.03.2018

 24 сакавіка ва УА “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” прайшоў рэгіянальны конкурс народнай творчасці “Таленты Палесся”.

 Удзел у конкурсе прыймалі вучні школ горада Пінска, Баранавіцкага, Драгічынскага, Ганцавіцкага, Пінскага раёнаў. Нашу школу прадстаўлялі вучні Кульчыцкая Вольга, Ярмольчык Дзмітрый, Жывушка Аліна з інсцэніроўкай урыўка з рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дудко Марыі Паўлаўны.

 Выступленне атрымалася вельмі удалым. Вучні былі ўзнагароджаны граматай і словамі падзякі.

 Мы спадзяемся, што гэтае выступленне толькі пачатак раскрыцця талентаў вучняў. Яшчэ неаднаразова нашы вучні паўдзельнічаюць у такіх конкурсах, якія дапамагаюць раскрыць творчы патэнцыял таленавітых удзельнікаў.

Дудко М.П. настаўнік беларускай мовы і літаратуры