ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ – СУСТРЭЧА “ЗАПРАШАЕМ ПАСЛУХАЦЬ І РАЗАМ ПАЧЫТАЦЬ”

27.01.2018

   Дваццаць шостага студзеня вучням і настаўнікам ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа” і ДУА “Высокаўская сярэдняя школа” давялося пабываць на сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі Піншчыны.

 Праходзіла сустрэча ў Літаратурным музеі Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы.Інцыятарам яе выступіла метадыст РЦТД і М Жанна Мікалаеўна Верыч.

  Асноўнай мэтай гэтай сустрэчы было далучыць вучняў да спадчыны беларускага народа, запаліць у сэрцах дзяўчат і юнакоў  веру ў чалавека,яго талент і розум.

   На працягу сустрэчы вучні пазнаёміліся з такімі пісьменнікамі і паэтамі як Марыя Лазіцкая, Валянціна Вахітава, Марыя Ляшук, якія пазнаёмілі вучняў са сваімі вершамі і казкамі, якія адрасаваны не толькі дзецям, але і дарослым, а таксама падзяліліся карысным і цікавым вопытам са свайго жыцця.

  Марыя Іванаўна Ляшук, з’яўляючыся літаратарам і членам саюза пісьменнікаў Беларусі, не толькі пазнаёміла дзяцей са сваімі творамі, але і расказала вучням як правільна складаць вершы і якія этапы патрэбна абавязкова вытрымліваць.

  Дзякуючы энтузіязму пісьменнікаў сустрэча прашла весела, удала, пазнавальна і цікава, бо ўвесь час гучала трапнае беларускае слова і дасціпны жарт.

  У канцы сустрэчы прайшла гульня-спаборніцтва паміж пісьменнікамі і вучнямі па складанні вершаў. Дарэчы перамогу атрымалі вучні.

    Сустрэча прайшла цудоўна. Дзеці і іх настаўнікі атрымалі вялікую асалоду ад знаёмства з сапраўды таленавітымі людзьмі.

Казлякоўская Ангеліна,

вучаніца VII“А” класа