Калядная зорачка

15.01.2018

  Усе праваслаўныя вернікі святкуюць у гэты зімовы час самае прыгожае, цудоўнае, сямейнае свята Раство Хрыстова. Святкуецца гэтае свята заўсёды з песнямі, танцамі, рознымі добрымі пажаданнямі.

   У дні калядных святаў 14 студзеня нашым вучням пашанцавала апынуцца на сапраўдным песенным конкурсе, пад назвай “Калядная Зорачка” у сельскім доме культуры вёскі Пінкавічы. Арганізатарамі гэтага конкурсу былі выхавальнікі Васкрэснай школы, пад кіраўніцтвам Святланы Леанідаўны Мажароўскай і з благаславення іерэя, настаяцеля царквы Пакрова Прысвятой Багародзіцы Міхаіла Ларыёнава.

 Кожны канкурсант прадставіў на суд журы песню пра Раство, уклаўшы у выкананне ўсю сваю душу. На працягу святочнай праграмы ў зале царыла атмасфера дабрыні, радасці і захаплення.

     Выбраць лепшага выканаўцу ў журы не атрымалася, бо ўсе кампазіцыі былі вельмі прыгожымі. Усе канкурсанты атрымалі салодкі прыз і дыплом пераможцы.

   Мы ад душы выказваем словы ўдзячнасці арганізатарам свята за хвіліны радасці, якія яны падаравалі кожнаму, хто прышоў на гэты конкурс.

Пажывілка Кацярына, вучаніца IX“А” класа