Свет маіх захапленняў

09.10.2017

  У суботу 7 кастрычніка пад дэвізам “Не губі жыццё гультайствам – творчай справай ты займайся!” у школе прайшоў Дзень творчасці, ў рамках якога класныя кіраўнікі 5-х класаў правялі пазакласнае мерапрыемства “Свет маіх захапленняў”.

 Гэтае мерапрыемства стала свайго роду прэзентацыяй захапленняў пяцікласнікаў. Яго задача – не столькі знаёмства дзяцей са светам захапленняў, колькі адкрыццё адзін аднаго. Захапленне кожнага дзіцяці не толькі прыадчыняе часцінку яго ўнутранага свету, але і дае падставу для зносін з аднагодкамі, а гэта, у канчатковым рахунку, вядзе да згуртавання калектыву.

 На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра цікавую гісторыю паходжання слова “хобі”, якія захапленні ў прынцыпе могуць быць у чалавека і якія захапленні былі ў выдатных людзей розных эпох.

 Дзеці граматна і ўпэўнена прэзентавалі свае захапленні, дэманстравалі вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, калекцыі камянёў, малюнкі, відэафільмы, фатаграфіі, гульню на гітары і фартэпіана. Кожны навучэнец расказваў пра сваё захапленне настолькі цікава, што мы радаваліся рознабаковым талентам нашых дзяцей.

  Пасля выступлення кожны ўдзельнік быў адзначаны сертыфікатам і словамі падзякі педагогаў і аднакласнікаў.

  Спадзяемся, што гэта мерапрыемства не прайшло для кожнага з удзельнікаў дарма. Можа быць, хто-небудзь знойдзе сабе блізкага па інтарэсам аднакласніка ці проста будзе, пра што паразмаўляць на перапынках.

           

         

                         

 

 

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Л.П. Шэлемет