Свята ў музеі

23.09.2017

    22 верасня навучэнцы нашай школы разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у свяце “Усім народам святкаванне – нам “народны” далі званне”, якое ладзілася на тэрыторыі літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.

   На працягу свята госці свята ўспаміналі, як працаваў Якуб Колас у вёсцы, як ствараўся музей і як яму прысвоілі званне народнага.

   У гэты дзень у музеі прысутнічала шмат гасцей, сярод якіх і родныя Якуба Коласа – унучка Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса – Марыя Іванаўна Ляшук. 

   Свята для шаноўных гасцей працягнулася ў літаратурнай гасцёўні ў музеі, а вясковыя жыхары прынялі ўдзел у культурна-забаўляльнай праграме, якая прайшла ў двары музея.

Балук Хрысціна, Касяк Ганна, VIII“Б” клас