Купалаўская гасцёўня “І сёння з намі наш Купала”

10.09.2017

   Дзявятага верасня ў актавай зале школы прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння славутага песняра Янкі Купалы.

  Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з бібліятэкарам школы падрыхтавалі мерапрыемства так, каб яно было для дзяцей не толькі займальным, але і пазнавальным, спрыяла падтрымцы ў дзяцей цікавасці да жыцця  і творчай спадчыны Янкі Купалы.

  Падчас мерапрыемства вучні завочна апынуліся ў тых мясцінах, дзе нарадзіўся і жыў народны паэт, а таксама пазнаёміліся са зборнікамі “Жалейка”, “Шляхам Жыцця”.

 Па заканчэнні мерапрыемства вучні прыгатавалі плакат, прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху паэта, зрабіўшы ў канцы вывад: “Такія паэты, як Купала нараджаюцца, каб стаць вечнай зоркай для чалавецтва ”.

Дудко М.П.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры