500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

02.09.2017

    Селета кожны беларус адзначае Дзень нараджэння беларускага кнігадрукавання, якому ўжо 500-гадоў.Гэта дата мае сусветнае значэнне і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. Пачатак кнігадрукавання ў нашай краіне звязаны з імем Францыска Скарыны.

    Другога верасня ў Музеі Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы прайшло сумеснае мерапрыемства школы і ЦТД і М.Вясёлая гульня-конкурс паміж камандамі вучняў спрыяла паглыбленню ведаў пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, першадрукара і перакладчыка.

     Падчас гульні кожнаму вучню прыйшлося плённа папрацаваць. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прапанавалі вучням паспрабаваць свае сілы ў складанні вершаў, прыдумванні на кожную літару беларускага алфавіта беларускага слова, спяванні песень, расказванні вершаў.

    Заданні былі рознымі, але каманды ўдала справіліся, а за гэта атрымалі салодкія прызы. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі, бо атрымалі не толькі новыя веды, але і  шмат прыемных эмоцый. 

Дудко М.П.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры