«Я чытаю вершы пра вайну ...»

10.05.2017

Штогадовай традыцыяй школы стала Вахта памяці, прысвечаная Дню Перамогі. У рамках Вахты памяці 8 мая ў актавай зале школы прайшоў конкурс чытальнікаў «Май – гэта свята Перамогі!».

У майстэрстве чытання спаборнічалі дзеці ў трох узроставых катэгорыях: малодшыя – ІІ-ІV класы, сярэднія – V-VIII класы, і старэйшыя – IX-XI класы.

Удзельнікі мерапрыемства сур'ёзна рыхтаваліся да конкурсу: падбіралі творы, хваляваліся, чытаючы на ​​памяць любімыя радкі пра вайну. У кожным выступе гучала пачуццё гонару за нашу краіну, кожны верш быў не проста прачытаны, а эмацыянальна перажыты кожным выканаўцам.

Перажывалі за чытальнікаў бацькі і гледачы-аднакласнікі.

Усе чытальнікі  атрымалі дыпломы ўдзельніка конкурсу, а пераможцы і прызёры – ганаровыя граматы.

Дзякуй усім удзельнікам свята! Мы спадзяемся, што вершы пра вайну ў выкананні дзяцей пакінулі ў душы кожнага прысутнага светлыя і кранальныя пачуцці. Галоўнае, каб вайна заставалася ў вершах, малюнках, карцінах і ніколі не паўтаралася ў жыцці.

Заместитель директора по

воспитательной работе

Шелемет Л.П.