Як у сапраўдным тэатры!

04.04.2017

      Чаму “як”?  Таму што пабывалі нашы вучні на спектаклі ў народным стылі, не выходзячы са школы. І гэта была вельмі вясёлая і цікавая пастаноўка.

“Сакваяж з цудамі” так называлася пазнавальна забаўляльная праграма, якая адбылася ў школе напярэдадні Міжнароднага дня тэатра. У час “спектакля” навучэнцы не толькі былі гледачамі, але і ўдзельнікамі. Дзеянне адбывалася ў школьным этнаграфічным кутку. Кожны прадмет, экспанат настаўнік паказваў і тлумачыў яго прызначэнне ў сялянскай гаспадарцы. Вучні ўважліва слухалі, а потым “прайгравалі” некаторыя моманты на сучасны лад. Напрыкдад, калі настаўнік паказаў прас, дзеці тут жа растлумачылі і паказалі, як ім карыстацца.

       Пасля дзеянне “спектакля” працягвалася ў класе, таму што патрэбна было рабіць запісы на дошцы. Настаўнік запісваў словы, якія вучні пачулі ў этнаграфічным кутку ( спадніца, лапці, хлебная лапата і г.д.), а дзеці павінны былі дазнацца пра “схаванае” слова пры дапамозе мімікі, жэстаў, рухаў.

      Час прабег хутка! Але гэта быў вельмі пазнавальны спектакль!

  Класны кіраўнік V “А” класа      Петрашкевіч Н. І.