На свяшчэннай зямлі легендарнага Брэста

31.03.2017

 Нам пашансавала! Каму нам?! Вучням 5-7 класаў. У час канікул мы ездзілі на экскурсію ў Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць”.

 З першых хвілін разам з экскурсаводам мы ўяўлялі тыя ваенныя падзеі, пры якіх змагаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці ў самыя першыя дні вайны. Было цікава, і вучні з задавальненнем слухалі, назіралі і, нават, змаглі патрымаць некаторыя рэчы. Шмат карыснай інфармацыі нашы вучні пазналі з музея “Брэсцкая крэпасць – тэрыторыя вайны”. Час, адведзены на дадзеныя залы, прайшоў хутка.

 А на наступным этапе экскурсіі – “Брэсцкая крэпасць – тэрыторыя міру” вучні маглі самастойна з дапамогай 3D экрана пазнаёміцца з матэрыяламі музея.

Экскурсія была вельмі цікавай і пазнавальнай. І ўсім хто цікавіцца гісторыяй, рэкамендуем абавязкова наведаць горад Брэст.    

               

                     

 

Класны кіраўнік V “А” класа  Петрашкевіч Н.І.