Масленічны кірмаш

24.02.2017

Свята Масленіца займае асобае месца сярод беларускіх свят, таму што ў гэты час заканчваецца зіма і прыходзіць доўгачаканая вясна.

Святкуюць Масленіцу звычайна 7 дзён. Кожны дзень напоўнены гульнямі, песнямі, спаборніцтвамі. Галоўны пачастунак на Масленіцу – бліны, таму што яны вельмі падобныя да сонца, якому людзі вельмі рады пасля доўгай зімы. 

24 лютага ў нашай школе з нагоды Масленіцы прайшоў святочны кірмаш. Гандлярамі выступілі вучні школы. Дзеці частавалі сваіх пакупнікоў самымі рознымі пачастункамі, якія прыгатавалі самі.

Свята прайшло ў атмасферы радасці, святочнасці, што дало дзецям і настаўнікам магчымасць дакрануцца да вытокаў мінулага свайго народа.