Шануйце мову нашу!

22.02.2017

Дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, стаў традыцыйным і ў нашай школе. Мэтай гэтага Дня з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы сярод навучэнцаў і настаўнікаў.

У гэтым годзе настаўнікамі беларускай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў, якія прысвечаны беларускай мове, “Родная мова, цудоўная мова!” На конкурсе прагучалі і ўласныя вершы, навеяныя жыццём і творчасцю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілей якіх мы адзначаем ў гэтым годзе.

У кабінеце беларускай мовы была арганізавана выстава “Маёй мовы чароўныя гукі”.

Вучні таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Нам засталася спадчына”, якое прайшло ў літаратурным музеі Якуба Коласа. У гэты дзень з вуснаў дзяцей гучалі не толькі вершы, але і песні, выкананыя на роднай мове.

Правядзенне такога Дня яшчэ раз дало магчымасць вучням зразумець, што беларуская мова – наш нацыянальны скарб, які неабходна берагчы і шанаваць.