Крылы распраўляюцца ад перамогі

10.02.2017

Нашы віншаванні 

Кахновіч Юліі Юр'еўне,

пераможцы рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак настаўнікаў пачатковых класаў  “Творчасць маладых  педагогаў” у намінацыі “Працуем у беларускамоўнай школе”.

10 лютага 2017 года, на XXIVМінскай міжнароднай кніжнай выставе прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Творчасць маладых  педагогаў”,  праведзенай рэдакцыяй часопіса “Пачатковая школа”. Намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Якжык Віктар Віктаравіч уручыў прыз пераможцам ( дыплом І ступені і сертыфікат на набыццё метадычнай літаратуры выдавецтва “Пачатковая школа”).

Віншуем!

Упэўнены, што гэты поспех паспрыяе далейшаму прафесійнаму росту Юліі Юр’еўны.