Сэрца Зямлі маёй

23.12.2016

  Падведзены вынікі абласнога этапу краязнаўчага конкурсу “Юны натураліст” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Конкурс  праводзіўся з мэтай папулярызацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах, дэманстрацыі дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, малюнкаў эколага-біялагічнага накірунку.

  У намінацыі “Сэрца Зямлі маёй” на конкурс прадставіла  творчую работу – малюнак, у якой адлюстравала  вобразы роднай прыроды і  яе непаўторныя асаблівасці навучэнка 6 “Б” класа Басюк Ганна разам са сваім кіраўніком, педагогам дадатковай адукацыі Шавялёвай Т.І.

  Журы высока ацаніла арыгінальнасць сюжэта, мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы, а таксама тэхнічную якасць малюнка Ганны і ўзнагародзіла яе дыпломам І ступені .

  Віншуем пераможцу абласнога этапу і жадаем далейшых поспехаў!