“Чытаем Багдановіча”

12.12.2016

 У рамках года культуры 10 снежня ў школе прайшла літаратурная гадзіна “Чытаем Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

 На мерапрыемстве навучэнцам была паказана прэзентацыя пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча, прагучалі чароўныя радкі яго несмяротнай паэзіі і непаўторныя акорды “Зоркі Венеры”. У бібліятэцы школы была аформлена кніжная выстава“Геній зямлі беларускай”, на якой былі прадстаўлены зборнікі твораў паэта, выданні пра яго жыццё і творчасць.