Рэспубліканскі праект “Мая Беларусь”

05.12.2016

 У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі, тым ганаруся” на 2016-2018 гады ў ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” падводзіліся вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Мой род, мая сям'я”.

 На абласны этап было прадстаўлена больш за 100 даследчых, творчых праектаў. Навучэнцы карпатліва даследавалі сямейнае генеалагічнае дрэва, складалі генеалагічнае дасье прадстаўнікоў роду, расказвалі пра сямейныя традыцыі; звярталіся да ўспамінаў сваіх блізкіх і далёкіх продкаў.

 Лепшымі творчымі праектамі былі прызнаныя 7работ. Сярод іх і работа нашай навучэнкі 8 “А” класа Кандзярэшка Аляксандры.

 Пераможцыабласнога этапа конкурсу будуцьабараняць свае творчыя праекты на рэспубліканскім этапе, які пройдзе з 4 па 20 снежня ў НДААЦ “Зубраня”.

  Жадаем поспехуАляксандры на заключным этапе конкурсу!