Экскурсія ў ГРАНС

05.11.2016

 Сёння, 5 лістапада 2016 года, вучні трэціх класаў пабывалі на экскурсіі ў Пінскім ГРАНС. Прасцей кажучы, нвучэнцы бліжэй знаёміліся з прафесіяй пажарных.

 Каля 10 гадзін раніцы каля школы сабралася група дзяцей пад кіраўніцтвам настаўнікаў Скоўбель С.І. і Бардзілоўскай Г.А.  У дапамогу настаўнікам да экскурсіі далучыўся Дудко С.М., бацька навучэнца Дудко Мацвея. Надвор’е было прахладнае, з першымі замаразкамі. Дзеці, чакаўшыя аўтобуса, з задавальненнем даследвалі таўшчыню і трываласць лёда.

 У пажарнай частцы нас сустрэў камандзір аддзялення, які ў гэты суботні дзень нёс службу. Ён коратка расказаў гісторыю аддзела, задаў дзецям пытанні аб тым, што яны ведаюць аб прафесіі выратавальніка, чым яна іх прыцягвае, правёў па будынку і тэрыторыі ГРАНС. Дзеці з павагай назіралі, як пажарны са спрытам апранаў балон з кіслародам, спускаўся на “ліфце”.  Але самым цікавым і запамінальным для дзяцей быў гараж, у якім стаялі 6 машын выратавальнікаў, сродкі тушэння і выратавання людзей.

 На фотаздымках можна бачыць, з якім захапленнем дзеці прымяраюць каскі, маскі, забіраюцца ў пажарную машыну. Па дарозе да школы дзеці з цікавасцю абменьваліся ўражаннямі з экскурсіі.