Свет выдатны ўжо таму, што ў ім ёсць мама!

17.10.2016

Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Мамам, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.

Цёпла і душэўна ў нашай школе прайшоў Тыдзень маці. З 12 па 15 кастрычніка школа кіпела ідэямі і талентамі:

- праводзіліся тэматычныя класныя гадзіны "Зазірніце ў маміны вочы", "Беражыце бабуль і матуль", "Летапіс маёй сям'і", "Нашы сямейныя традыцыі".;

- кожны клас падрыхтаваў выпуск, віншавальных газет "Табе, дарагая матуля!";

- вучні 5-11 класаў с задавальненнем прыняті ўдзел у конкурсе вершаў "Я слаўлю матчынупяшчоту";

- у актавай зале школы была арганізавана фотавыстава "Прафесія - МАМА"

- вучні 5 класаў здзейснілі экскурсію ў "Музей Маці", які размясціўся ў сярэдняй школе № 18 г.Пінска.

Найбольш актыўна вучні школы разам са сваімі мамамі прынялі удзел у выставе-кірмашы "Маміны рэцэпты". Колькі кулінарных шэдэўраў было прадстаўлена на кірмашы! Складвалася такое адчуванне, што у вестыбюлі школы  разаслалі велізарны абрус-самабор. Сталы аж ламіліся ад розных страў. Вядома, у падрыхтоўцы гэтых прысмакаў вучням дапамагалі іх клапатлівыя матулі. Проста вочы разбягаліся ад такой колькасці ласункаў! Але самае вялікае задавальненне атрымалі дзеці ў працэсе гандлю сваімі вырабамі.

Выдатныя адзнакі ў падарунак – такі сюрпрыз вучні нашай школы зрабілі сваім мамам напярэдадні свята. Парадаваць мам стараліся ўсе, але асабліва вылучыліся вучні пачатковай школы і пяцікласнікі.

Завяршыўся святочны тыдзень у суботу 15 кастрычніка канцэртнай праграмай "Пра тую, хто даруе нам жыццё ..."Са сцэны  у гэты дзень гучалі вершы і песні. Не забыліся і пра бабуль - маміных і татавых мам. Дзеці выказалі ім сваю падзяку за цеплыню, любоў і ласку. Канцэрт атрымаўся лірычным і крыху сентыментальным. У многіх мам на вачах былі слёзы - слёзы радасці за сваіх дзяцей. Павіншавала ўсіх прысутных са святам шматдзетная мама і шчаслівая бабуля Кез Галіна Сяргееўна і ў якасці падарунка прачытала верш ўласнага сачынення “Мая сям'я”.

Дзякуем настаўнікаў музыкі Пінкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Людмілу Валянцінаўну Конюхаву і Пінкавіцкай СШ Людмілу Міхайлаўну Дэйнэга за выдатныя канцэртныя нумары, а таксама вядучых свята Лінкевіч Ганну, Лінкевіча Данііла і ўсіх удзельнікаў канцэрта.

Сапраўды, святочная нядзеля паказала, што пакуль мы ўсе разам, як адна сям'я, нам не страшныя ніякія беды, а калі мы чуем і любім адзін аднаго, то ўсё будзе добра!

А нашым мамам мы жадаем шчасця!

Хай Вашы дзеці моцна любяць Вас!

Хай бокам Вас абыдуць усе нянасці.

І сонечным хай будзе кожны час!