Экскурсія ў музей Маці

15.10.2016

 

Мама – першае слова…З мамай першы раз у першы клас… Маці, матуля, мамачка… Колькі ёй прысвечана твораў! А колькі святаў, звязаных з маці!

 14 кастрычніка не толькі Пакровы, але і дзень Маці. Менавіта ў гэты дзень наш клас адправіўся на экскурсію ў музей Маці. Ідучы на сустрэчу, кожны з нас чакаў чагосьці новага, цікавага, пазнавальнага. І наша чаканне спраўдзілася.

 Музей Маці размясціўся ў фае школы. Прыгожыя стэнды, шмат тэматычных  матэрыялаў, розныя выставы адразу захапілі нас і мы з цікавасцю пачалі слухаць экскурсавода.

 Якія пачуцці выклікае слова “мама”, хто суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, што азначае “бабін кут”, які дакумент атрымлівае нованароджаны, якія былі вясельныя ўборы раней і якія зараз і яшчэ цэлы шэраг пытанняў прагучалі ў ходзе экскурсіі. І не толькі пытанні, але і адказы мы атрымалі ад настаўніцы.

 З цікавасцю слухалі аб маці, якія маюць шмат дзяцей, аб маці, якія выхоўваюць дзяцей-сірат. З гонарам і пачуццём вялікай удзячнасці мы слухалі аб жанчынах, якія прайшлі вайну, зведалі цяжкасці Чарнобыля. Не засталіся без увагі і сучасныя жанчыны-маці. Кожны стэнд захапляў, адкрываў новае.

 Мы і не заўважылі, як прайшоў час экскурсіі. Са словамі падзякі наш клас пакінуў гасцінную школу, каб хутчэй падзяліцца ўражаннямі са сваімі роднымі і, у першую чаргу, з мамай.

 

                                                                                  Вучні 5 “А” класа