“МОЙ РОД, МАЯ СЯМ’Я”

10.10.2016

 На роднай зямельцы

 Усе мы не госці:

 Усе мы чыесьці,

  Усе мы кагосьці.

   І хоць спарахнелі

Дзядоў нашых косці,

   У нашай натуры

Ёсць іхняе штосьці.

                                     С.Сокалоў-Воюш

 

 У       адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“, у мэтах удасканалення грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі навучэнцы нашай школы прыняліўдзел у рэспубліканскім конкурсе радаводаў ”Мой род, мая сям’я“

 Наколькі надзённа і актуальна гучыць гэтатэма асабліва зараз, калі многія з нас не задумваюцца, хто мы, адкуль родам, кім былі нашы продкі. Чалавек без мінулага, без продкаў – што дрэва без каранёў. Здаецца, жыве, дыхае, але не трымаецца моцна за зямлю, можа “ўпасці” ад любой жыццёвай навальніцы.

 Конкурс радаводаў “Мой род, мая сям’я” выклікаў вялікую зацікаўленасць педагогаў, навучэнцаў і бацькоў школы ў стварэнні ўласных радаводаў, пашырэнні свайго гісторыка-радаводнага кругагляду, у даследаванні духоўнай спадчыны продкаў, сямейных культурных традыцый.

 Пераможцамі  школьнага этапу і прадстаўнікамі на раённы этап рэспубліканскага конкурса  сталі вучаніца VІІІ “А” класа Кандзярэшка Аляксанда і вучаніца VІІІ “Б” класа Лінкевіч Ганна. Прадстаўленыя дзяўчынкамі даследчыя работы ўяўлялі сабой ўласныя радаводы з генеалагічным дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзілі яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, дакументы. Дзяўчынкі разам са сваімі бацькамі правялі антрапанімічныя даследаванні сям’і і роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў), склалі карты-схемы з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду, сабралі гістарычны сямейны матэрыял з апісаннем жыццядзейнасці сваякоў, сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, а таксама важных для сям’і падзей, прадстаўлялі захаваныя сямейныя рэліквіі.

 Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на далейшых этапах!