Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа

15.04.2016

 14 красавіка адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа, мэтай якой стала папулярызацыя творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

 Месца правядзення было абрана невыпадкова – гэта Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей  Якуба Коласа, былы дом пісьменніка. Музей знаходзіцца ў прыгожым месцы. Вакол яго пасаджана шмат дрэў, за якімі ён нібы схаваны. Калі прайсці вакол музея, можна ўбачыць знакамітыя дубы, пасаджанныя пісьменнікам ў 1945 годзе  вакол хаты ў гонар сваёй сям’і.

 На канферэнцыі прысутнічалі ганаровыя госці: міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь  М. А. Жураўкін, намеснік галоўнага рэдактара  газеты «СБ Беларусь сегодня»  і іншыя. Сустрэча адбылася з галоўным госцем – малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Канстанцінавічам.

 Нашым вучням Лучыц Крысціне і Пінчук Сузане пашчасцілася прадставіць на гэтым мерапрыемстве свае работы на тэму “Родны кут Якуба Коласа (апісанне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа)”.

 Віншуем нашых удзельнікаў з дэбютам, выказваем вялікую падзяку настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Дудко М.П. і Перашкевіч Н.І. за дапамогу ў падрыхтоўцы да літаратурнага форума і жадаем далейшых творчых поспехаў!