Таленты Палесся

26.03.2016

Пад такой назвай 26 сакавіка прайшоў рэгіянальны конкурс народнай творчасці. І хоць “поўным ходам” ішлі вясновыя канікулы, але ў актавай зале Пінскага каледжа мастацтваў сабралася шмат вучняў з розных куткоў Піншчыны. На свяце-конкурсе можна было пачуць мастацкае чытанне твораў як вядомых аўтараў, так і ўласных, напісаных самімі выканаўцамі. На некалькі хвілін – у час пастаноўкі – можна было апынуцца на сцэне вядомых тэатраў і ўбачыць цікавыя міні-спектаклі на розныя тэмы. А яшчэ гледачы былі зачараваны мелодыямі, якія гучалі на конкурсе.

У такім мерапрыемстве ўдзельнічала і вучаніца 11 класа нашай школы Кулева Наталля. На свяце-конкурсе “Таленты Палесся” Наталля прачытала верш “Ясяльдзянка”, які напісала сама.