Слова роднае, жывое, гаваркое..

19.02.2016
Каб белы свет не здаўся вузкім, Каб годна жыць паміж людзей, Любіце мову беларуску, Любіце з кожным днём мацней!

 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

 Сапраўднае свята пад назвай "Слова роднае, жывое, гаваркое", прысвечанае гэтаму дню, падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з навучэнцамі 6-11-х класаў.

 Асноўная мэта свята - папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры сярод дзяцей, а таксама выхаванне любові і павагі да культуры і традыцый свайго народа.

 З вуснаў навучэнцаў гучала шмат слоў у адрас матчынай мовы (вершы Страха А., Гардзяйчук Д., Хаміцэвіч А., Радкевіч Ю.).

 Здзіўлялі прысутных і гасцей свята сваімі тэатральнымі пастаноўкамі навучэнцы 6 " Б" класа ("Цар Ірад") і 8-х класаў (урывак з паэмы "Новая зямля").

 Сапраўдным экскурсам ў гісторыю беларускага народа, у прыватнасці сваей вескі, стала прэзентацыя народнага касцюма жыхароў в. Пінкавічы п.20 стагоддзя (Кавалевіч І., Крывецкая А.) і песня на мове жыхароў вескі (Тарасюк В.)

 Прагучаў у праграме і ўласны верш " Ясяльдзянка" (Кулева Н.), прысвечанага памяці "палескай ластаўкі"- Я.Янішчыц.

 Вершы, песні, інсцэніроўкі, якія прагучалі на свяце, дапамаглі адчуць вучням каларыт, шматграннасць і міланучнасць роднага слова.

 У гэты дзень навучэнцам было прапанавана размаўляць толькі на беларускай мове.

Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,

Любіце мову беларуску,

Любіце з кожным днём мацней!