Ой, ладачкі-ладкі – святкуем Калядкі!

14.01.2016

13 студзеня ў школе прайшло адно з самых добрых зімовых традыцыйных святаў  на Беларусі – Калядкі. Нашы продкі называлі Каляды святам Сонца і з нецярплівасцю чакалі гэтага дня, хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі гульні, віншавалі ўсіх. Гэты звычай дайшоў і да нашага часу.

З велізарным задавальненнем дзеці рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства, развучваючы кароткія вершы, абрадавыя і калядныя песні, падбіраючы сабе касцюмы. А ў святочны дзень калядоўшчыкі парадавалі навучэнцаў, педагогаў і работнікаў школы каляднымі віншаваннямі. Артысты спявалі песні, расказвалі пра гісторыю Каляд, нават прынеслі калядную зорку і прывялі з сабою Казу і Мядзведзя. Усіх абсыпалі зернем з пажаданнямі добрага здароўя і шчаслівага года, а наўзамен атрымалі смачныя пачастункі ад “гасцінных гаспадароў”. Вялікую цікавасць выклікала каляднае варажба. Выстраілася цэлая чарга жадаючых даведацца сваю будучыню, тым больш, што ў гэты дзень прадказанні былі самыя аптымістычныя і радасныя.

З Новым Годам мы ўсіх віншуем, ды Каляды праслаўляем! Усё дрэннае пакідаем ў старым годзе, а сустракаючы Новы год, чакаем, што ён прынясе ўсім дабрабыт, выкананне жаданняў і добрых сяброў!