Творчы конкурс на прызы Дзеда Мароза

10.12.2015

Напярэдадні зімовых святаў Дзед Мароз з Белавежскай пушчы абвясціў два конкурсы: елачных вырабаў "Падарунак для Навагодняй ёлкі" і пісьменніцкі "Елкіна гісторыя". Такія конкурсы становяцца добрай традыцыяй для Памесця беларускага чараўніка з Белавежскай пушчы. З кожным годам у іх прымае ўдзел усё больш і больш рабят. У гэтым годзе ў конкурсах паўдзельнічала каля тысячы чалавек з усіх куткоў Беларусі. У конкурсе літаратурных работ на лепшую гісторыю пра Навагоднюю Ёлку прыняў удзел і вучань 5 “Б” класа нашай школы Верыч Павел, які прыдумаў чароўную навагоднюю казку “Елка-лекар”.

Цяжка было Дзеду Марозу і яго памочнікам выбраць лепшых з лепшых, аднак конкурс ёсць конкурс і перамаглі мацнейшыя. Пераможцаў гаспадар  Белавежскай  пушчы запрасіў да сябе ў госці 5 снежня на свята з нагоды сустрэчы Снягуркі і чараўніцы-Зімы.  А ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць падзячныя лісты ад Дзеда Мароза, у тым ліку і наш Павел.

Віншуем нашага юнага талента з дэбютам і жадаем творчых поспехаў і перамогі ў наступным годзе!