“Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…”

4.9.2015

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

У нашай школе вучні сумесна з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры аформілі выставу, прысвечаную жыццю і творчасці беларускіх асветнікаў, на класных і інфармацыйных гадзінах успомнілі выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

Петрашкевіч Н.І. разам з вучнямі 5-11-х класаў здзейсніла завочную экскурсію “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…” па гарадах Беларусі, у якіх з 1994 года праходзіла гэта свята. Экскурсія дала вучням магчымасць не толькі пашырыць свае веды, але і зразумець значнасць свята для беларусаў.