Літаратурна-музычная кампазіцыя «Тры споведзі»

8.5.2015

7 мая, вучняў 5-11класаў нашай школы сустракала Сельская бібліятэка і Дома культуры. Бібліятэкарамі і работнікамі дома культуры для вучняў была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя «Тры споведзі», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Кампазіцыя была накіравана на тое, каб паказаць дзецям як жа цяжка жылося ў час Вялікай Айчыннай вайны матулям, якія чакалі сваіх сыноў з вайны і кожную ноч снілі і ўспаміналі іх безклапотнае дзяцінства. Кожная матуля верыла, што яе сынок вернецца здаровым, нават калі доўга не атрымоўвала ад яго вестачкі.

Пасля заканчэння кампазіцыі работнікамі кінавідэосяці для вучняў быў паказаны мастацкі фільм «Снайпер 3. Герой супрацьстаяння». Змест фільма накіраваны на тое, каб паказаць гледачам усю жорсткасць вайны, а таксама навучыць іх дапамагаць адзін аднаму ў цяжкую хвіліну.