Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь!

16.3.2015

Я – грамадзянін! Гэта азначае, што я з’яўляюся часцінкай дзяржавы. І таму дзяржава павінна клапаціцца і абараняць мае правы. Аднак дзяржава не стане дзяржавай, калі і я не буду клапаціцца і абараняць яе таксама, бо дзяржава – гэта мы самі. Якія мы – такая і дзяржава. Адсюль вынікае: каб была моцнай і квітнеючай дзяржава, мы, кожны на сваім працоўным, службовым, вучэбным месцы, павінны ўнесці свой максімальны ўклад у яе ўмацаванне.

А каб унесці максімальны ўклад, патрэбны, з аднаго боку, прафесіяналізм, а з другога боку – патрыятызм, вялікая любоў да сваёй Айчыны. На дадзеным этапе свайго жыцця першае вырашаецца найперш за кошт добрасумленнай вучобы, удзелу  ў інтэлектуальных, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, грамадскім жыцці нашай дзяржавы.  Каб усе з гонарам  маглі адзначыць:"Так, беларуская моладзь - гэта годныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь! Я гэтым ганаруся і прыкладу ўсе свае намаганні, каб мая Радзіма стала яшчэ мацнешай і квітнеючай.

   

Валерыя Сашняніна, вучаніца 8 “А” класа