Яго імя носіць наша школа

4.9.2014

4 верасня у нашай школе адбылося свята – адкрыццё мемарыяльнай дошкі Якубу Коласу. У фае школы сабраліся вучні старэйшых класаў. Дзеці прыгадалі гады працы маладога настаўніка  ў вёсцы, успомнілі яго творы.

Была арганізавана выстава кніг Якуба Коласа. Суправаджалася мерапрыемства мультымедыйнай прэзентацыяй, якая дапамагла дзецям завочна наведаць мясціны, звязаныя з імем пісьменніка.

Завяршылася свята алкрыццём памятнай дошкі і агульным фотаздымкам удзельнікаў.