Маленькія героі вялікай вайны

22.2.2014

На жаль, не кожны з нас памятае знамянальныя і, на мой погляд,  крыху трагічныя даты лютага. Гэтыя даты звязаны з ваеннымі дзеяннямі на тэрыторыі Беларусі, Афганістана. Для таго, каб вучні не забываліся пра сваю гісторыю, а таксама пашырылі свае веды пра ваеннае мінулае краіны, у нашай школе з 14 па 24 лютага праходзіла дэкада ваенна- патрыятычных спраў.

Распачалася гэтая дэкада з правядзення адкрытага мерапрыемства ў 9- х класах “Маленькія героі вялікай вайны” (настаўнік – Лабачэўская Л.М.). Мерапрыемства было прысвечана Дню юнага героя- антыфашыстаГэты ўрок даў магчымасць пашырыць свае веды аб юных героях вайны, даведацца пра гераічныя подзвігі такіх дзяцей як М.Казей, П.Клыпа, Л.Герасіменка і інш.

На працягу ўсёй дэкады ва ўсіх класах былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны на тэму “Да дня памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў, юнага героя- антыфашыста, 23 лютага”.

Вучні 5- 6- х класаў разам з педагогам- арганізатарам Пранько А.М. глядзелі прэзентацыю “Юныя героі- антыфашысты”, якая дала магчымасць яшчэ раз успомніць імёны юных герояў,

Для вучняў 5- 7 – класаў быў арганізаваны прагляд фільма “Афганістан”, які даў магчымасць дзецям зразумець усю жудасць вайны ў гэтай краіне, убачыць пакуты нявінных людзей.

21 лютага сярод вучняў10 класа прайшлі спаборніцтвы па стральбе “Стралок”, якія дапамаглі вучням не толькі выявіць самага лепшага стралка, але і просто паспрабаваць свае сілы ў такім незвычайным турніры.

На працягу усёй дэкады дзейнічала тэматычная выстава “Не ўспамінаць, а помніць”, на якой былі прадстаўлены розныя па жанры творы.

Завяршылася дэкада святочнай дыскатэкай, якая адбылася 22 лютага.