«Надышлі Калядкі – напяклі аладкі»

9.1.2014

  

             

 

«Надышлі Калядкі – напяклі аладкі»

Вялікую радасць

На вуліцы, у хаты

Прынеслі Каляды,

Зімовыя святы.

 

Прынеслі забавы,

І жарты, і песні,

Цікавыя гульні,

І танцы прынеслі.

Каляды, Каляды –

Хрыста Нараджэнне!

Усім людзям ладу

Мы зычым з натхненнем.

 

Скрыпучы марозік,

Сняжок белы, чысты,

Настрой наш вясёлы,

Настрой урачысты.

 

Не спі, пані скрыпка,

І бубен, прачніся –

Цудоўныя святы

У нас пачаліся.

 

Калядныя святы адзначаюць ва ўсіх куточках нашай Піншчыны. Для захавання традыцый нашых продкаў у нашай школе праводзіцца вялікая праца.

Вялікае зімовае свята “Надышлі Калядкі – напяклі аладкі” адбылося ў нашай школе сярод вучняў пачатковых класаў.

Пачалося свята з шэсця калядоўшчыкаў, якія шумна і весела зазывалі дзяцей на свята. Калядоўшчыкі дэманстравалі традыцыі і звычаі святкавання Калядаў. Дзеці яскрава прадставілі асаблівасці святкавання Калядаў у сваёй вёсцы Пінкавічы, падрыхтавалі цэлыя тэатралізаваныя прадстаўленні, частавалі рознымі прысмакамі.

Калядныя жарты і песні, добрыя пажаданні гучалі ў нашай школе. Дзеці здолелі падараваць усім прысутным цудоўны святочны настрой.

                                          

ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ Ў ФОТААЛЬБОМЕ.