Запрашаем на кірмаш!

24.11.2013

Восеньская ярмарка - кірмаш стала своеасаблівым падагульненнем тэматычнага тыдня «Восень залатая» , які праходзіў у пачатковых класах з 18 па 24 лістапада.

У рамках тыдня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя тэме Восені. Сярод гэтых мерапрыемстваў можна адзначыць наступныя: віктарына “Эрудыты прыроды”, конкурс сачыненняў “Экалагічная казка”, гульня - падарожжа “Дары восені”, урок - свята “Восень залатая”.

Сваё творчае ўяўленне і фантазію дзеці праявілі ў стварэнні букетаў і вырабаў з прыроднага матэрыялу “Восеньскі калейдаскоп”, адлюстравалі восень ва ўсіх яе фарбах у сваіх малюнках.

Як адзначалася вышэй, завяршыўся тыдзень святочнай ярмаркай. На святочны кірмаш 21 лістапада пачаткоўцы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі запрашалі ўсіх жадаючых. Тут усе госці маглі набыць прысмакі на любы густ.

    Тэматычны тыдзень “Восень залатая” даў магчымасць вучням пазнаёміцца з восенню ва ўсёй яе чароўнасці, прыгажосці і непаўторнасці.

Заўвага! ФОТА Ў ФОТААЛЬБОМЕ.