Небяспечны талент

26.11.2013

26 лістапада ў актавай але прайшла літаратурная кампазіцыя, прысвечаная 65 - годдзю   з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

На пачатку кампазіцыі ўсім вучням былі раздадзены лісты – сімвалы  лістапада, месяца, у якім нарадзілася Я.Янішчыц. На гэтых лісточках вучні на працягу ўсёй вечарыны пісалі свае ўражанні ад убачанага.

Вядучыя пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці паэтэсы. Затым вучні прачыталі вершы не толькі пісьменніцы, але і свае ўласныя. Варта адзначыць, што вучаніца 9“Б” класа Кулева Н. з вершам “Ясяльдзянка” заняла 3- е месца на раённым конкурсе работ, навеяных  творчасцю Я.Янішчыц.

Завяршылася кампазіцыя выказваннямі вучняў, якія расказалі, што ім найбольш спадабалася і запомнілася з мерапрыемства.

Пасля мерапрыемства быў зроблены агульны фотаздымак удзельнікаў свята сумесна з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.