21 февраля отмечается Международный день родного языка

21.2.2013

21 лютага  адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

У кожнага чалавека, дзе б ён ні жыў, ёсць родная мова, якая нястомна служыць у  яго розных занятках і патрэбах. Сіла і краса народнага слова – заканамерны вынік моватворчай дзейнасці народа. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні.

 

Адкрываю,

         як свет,

                   нанова

беларускае

                   роднае слова,

пералівістае –

                   як каменьчык,

весялковае –

                   як ручэй,

цеплае –

                   як агеньчык

добрых тваіх вачэй,

светлае –

                   як маланка,

гнеўнае –

                   як пярун,

ціхае –

                   як калыханка,

вечнае –

                   як Беларусь.

            Анатоль Канапелька.

 

Кожны з нас – своеасаблівая і непаўторная індывідуальнасць, хоць, здаецца, існуе шмат падобных людзей. І ўсё-такі знешнешнасць, пастава, манера апранацца ў кожнага свая, тое ж самае можна сказаць пра нашу мову і маўленне.