Родная мова, цудоўная мова…

02.03.2019

  Яшчэ ў 1999 годзе ЮНЕСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы. Яго асноўная мэта – падтрымліваць ў свеце моўную разнастайнасць і прадухіляць выміранне мовы.

  Свята роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. Адзначылі гэта свята і ў нашай школе.

  На працягу тыдня настаўнікамі беларускай мовы  для вучняў было падрыхтавана мноства мерапрыемстваў. Асноўнай мэтай якіх было: паказаць прыгажосць беларускай мовы, прывіць любоў да яе, навучыць дзяцей новым словам на роднай мове.

  На сцяне другога паверха была аформлена выстава, прыўрочаная юбілейны датам жыцця беларускіх пісменнікаў.

  На працягу тыдня праходзіла акцыя “Чытаем разам па- буларуску”.

  У пятых класах прайшоў турнір на лепшага знаўцу роднай мовы. Падчас мерапрыемства вучням патрэбна было прайсці не адзін іспыт, каб атрымаць ганаровы тытул “Знаўца”.

  Для вучняў шостых –сёмых класаў была прапанавана гульня “Ты мне – я табе”. Кожная каманда імкнулася стаць лепшай і атрымаць выдатную адзнаку.

  Не адзін клас школы ў гэты тыдзень не астаўся без увагі перыгажуні мовы. Кожнае праведзенае мерапрыемства заклікала вучняў шанаваць родную мову, любіць беларускія словы, не цурацца яе і гаварыць на сваёй дзяржаўнай мове.

 

Мову лепшую нашу на свеце,

Што прадзедамі спрадвеку нам аддана,

Трэба ведаць дарослым і дзецям,

Каб са свету не знікла яна.

                                                            

Кандзярэшка Аляксандра,

аб’яднанне па інтарсах “Юны журналіст”