Гуканне вясны

04.03.2019

  У беларускіх даўніх традыцыях існуе прыгожае і светлае свята «Гуканне вясны». Менавіта гэтае свята адкрывае вясновую пару, менавіта ў гэты час прылятаюць птушкі, несучы на ​​крылах вясну.

  У суботу навучэнцы пятых класаў школы паўдзельнічалі ў даўнім абрадзе зазывання вясны.

  І, паколькі гэтае свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае, то навучнцы падчас свята спявалі песні і зазывалі вясну пры дапамозе гучнага крыку «Гу-у-у».

  Вядучыя свята расказалі дзецям пра традыцыі дадзенага свята і пра ўдзел у ім дзяўчат, хлопцаў, дарослых жанчын і нават маленькіх дзяцей. Дзеці на працягу свята збіралі прыказкі, у якіх былі заключаны пажаданні дабра і шчасця ў доме. А таксама вадзілі карагоды, якія сімвалізуюць кругазварот жыцця і вечную маладосць.

  Скончылася мерапрыемства праглядам відэароліка пра сустрэчу вясны на Палессі і майстар-класам па вырабе знака свята – жураўліка.

  Свята атрымалася цудоўным, вясёлым і радасным. Рабяты вельмі імкнуліся «гукаць вясну» і, таму, застаецца толькі чакаць яе хутчэйшага прыходу.

Бугаёва Наталля,

аб'яднанне па інтарэсах "Юны журналіст"