Спяваю пра Беларусь

15.03.2019

  Хто мы? Мы – БЕЛАРУСЫ! З такіх слоў пачалося вакальнае мерапрыемства, якое было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе юбілейнай даце – 25 годдзю.

  У пятніцу, 15 сакавіка ў школе прайшло цудоўнае свята. Вучні кожнага класа падрыхтавалі песню пра сваю Бацькаўшчыну. Святочная праграма мала два этапы.

  У першым этапе сваю песню прадставілі вучні пачатковай школы. Кожны удзельнік падрыхтаваў свой нумар так, што выступленне нагадвала тэатральную сцэну. Лаўрэатамі конкурсу сталі вучні I “А”, II “Б”, III “Б” і IV “Б” класаў. Першае месца заваяваў III “А” клас, другое – II “А” клас, трэцяе – II “В” клас.

  У другім этапе конкурсу ўдзельнічалі вучні V-XI класаў. Кожны ўдзельнік стараўся праспяваць сваю песню ярка і святочна. Вучні VІІ “Б” класа сваё выступленне пабудавалі як агітбрыгаду “За любімую Беларусь”, вучні VІІІ “Б” класа выбралі для выканання аўтарскую песню пра сапраўдную дзяўчынку-беларусачку, вучні ХІ класа ўсхвалялі малую радзіму – сваю родную вёсачку.

  Вакальны конкурс прайшоў вельмі удала. Уся дзея напамінала адбор на “Еўрабачанне”. Лаўрэатамі другога этапу сталі вучні V “А”, VІІ “Б”, VІІІ “А” класаў. Дыпломы І ступені атрымалі вучні ХІ і V “Б” класаў, ІІ ступені – VІІ “Б” і ІX “Б” класа, ІІІ ступені  – VІ “Б” і VІІІ “Б” класаў.

  Не засталіся без увагі ў гэты дзень і  вучні, якім споўнілася 14 гадоў. Яны атрымалі свой першы дакумент – пашпарт, а таксама падарунак прэзідэнта – кнігу “Я – ГРАМАДЗЯНІН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ”.

  Віншуем пераможцаў конкурсу, а маладым беларусам жадаем поспехаў, здароўя, новых памкненняў на блага роднай зямлі.

Кандярэшка Аляксандра,

аб'яднанне па інтарэсах "Юны журналіст"