Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!

02.09.2019

  Кажуць, каб убачыць будучыню, трэба памятаць гісторыю. Мабыць, не толькі памятаць, але і разумець. 90 гадоў прайшло з таго часу, як на палітычнай карце свету зявілася Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. І менавіта з БССР вырасла цяперашняя суверэнная Беларусь. А калі так, то юбілей – падстава для разважанняў аб этапах станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Размова пра гэта і ішла на першым уроку 2 верасня ў I-XI класах. А выдатныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” былі сугучныя з тэмай Года малой радзімы, яскрава падкрэсліваючы суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

 У змесце першага ўрока знайшлі адлюстраванне асноўныя вехі ў гісторыі Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнае развіцце нашай краіны, становішча рэспублікі на міжнароднай арэне, правядзенне II Еўрапейскіх гульняў.

  Вялікая увага была нададзена святкаванню 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ролі беларускага народа ў Вялікай Перамозе, неабходнасці клопату пра ветэранаў і састарэлых людзях,  магчымасці ўдзелу ў акцыях ГА “БРСМ” “Добрае сэрца”, “Дзякуй за Перамогу!”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Беларусь памятае”.

  Першыя ўрокі былі яркімі, запамінальнымі і сталі імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.