Грашовая свядомасць

28.10.2019

  Да Міжнароднага дня эканомікі, с мэтай павышэння грашовай свядомасці падлеткаў, 26 кастрычніка была праведзена дзелавая гульня “Сямейны бюджэт”

  У ходзе гульні вучні пазнаёміліся з паняццем сямейнага бюджэта.  Практычна разгледзілі з чаго складаецца сямейны бюджэт, для чаго ён патрэбны. А самае важнае заключалася ў тым, што вучні атрымалі рэкамендацыі, як правільна планаваць свой сямейны бюджэт.

  Рэкамендацыі былі замацаваны на прыкладзе распрацоўкі сямейнага бюджэта сям’і на адзін месяц.

  Пасля гэтага атрыманыя веды дзеці замацавалі гуляючы ў настольную гульню “ХОЛДЫНГ”.

Класны кіраўнік VIII “Б” класа С.І.Кандзярэшка