Нельга не ведаць гісторыю свайго края

05.11.2019

  З карысцю правесці канікулы, даведацца пра гісторыка-культурную спадчыну свайго края вырашылі навучэнцы 3-х класаў ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа» і 5 лістапада наведалі Музей Беларускага Палесся.

   Апынуўшыся ў незвычайнай ўрачыстай абстаноўцы, маленькія экскурсанты зразумелі, што пазнаць, убачыць шмат цікавага можна не толькі седзячы ля тэлевізара, камп’ютара або чытаючы кнігу, але і разглядаючы скульптуры, карціны, размаўляючы з экскурсаводам.

  Дзеці з цікавасцю агледзелі экспазіцыю народнага і гарадскога побыту, уключаючы ўзоры мясцовых нацыянальных касцюмаў і ткацтва, а таксама гістарычную экспазіцыю ад старажытнасці да XX стагоддзя.

   Сярод самых запамінальных экспанатаў музея Беларускага Палесся - каменны крыж, саркафаг з ружовага сланца XII ст. і ўнікальны драўляны ровар, зроблены умельцем-палешуком ў 1933 г.

                 

                 

  У аддзеле прыроды дзеці пазнаёміліся з разнастайнасцю і багаццем расліннага і жывёльнага свету. У экспазіцыі прадстаўлены пудзіла і шкілеты жывёл. Шмат пытанняў узнікла , і экскурсавод адказваў на ўсе пытанні дзяцей.

  Агледзелі ваенна-партызанскую частку музея, якая пазнаёміла з гісторыяй стварэння першага партызанскага атрада, партызанскім рухам, трагедыяй Пінскага гета. Зацікавіла хлопчыкаў калекцыя зброі.

                  

Школьнікі выйшлі з залы здзіўленымі, поўнымі захаплення і радаснымі.

Грынько А.М.

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Пінкавіцкая сярэдняя школа

Імя Якуба Коласа” Пінскага района