Каласавіны

09.11.2019

   Штогод у народным літаратурна-краязнаўчым  музеі Якуба Коласа праводзіцца вялікае свята, прысвечанае Дню нараджэння вялікага песняра і настаўніка Якуба Коласа. І гэты год таксама не стаў выключэннем.

    У гэтым годзе беларусы адзначаюць не толькі імяніны паэта, але і юбілей яго цудоўнай трылогіі “На ростанях”. Гэтую трылогію мы можам назваць не толькі выдатным творам, але і чымсьці родным і блізкім для нас, бо гэты твор закранае наш побыт, лёс пінкаўцоў.

   9 лістапада вучні дзясятага класа, Канечны Антон і Сергіевіч Ірына, падрыхтавалі на каласавіны ўрывак “У палескай глушы”, які расказвае пра ўзаемаадносіны настаўніка Лабановіча са старожкай бабкай Мар’яй, а таксама разам з настаўнікам беларускай літаратуры праспявалі песню “Ручэй”.

  Асаблівым сюрпрызам для ўдзельнікаў свята стала эксклюзіўная экспазіцыя, якую прызентавала на свяце вядучы навуковы супрацоўнік Музея  беларускага Палесся Святлана Пятроўна Цылімава.

  Гэта выстава расказвае нам аб жыцці Коласа ў Пінску, яго сустрэчай з жонкай і нараджэннем сына Данілы. Таксама тут можна пазнаёміцца з фота як адбываліся з’ёмкі фільма “На ростанях”.

  Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі праспявалі любімую песню Коласа, якую неаднаразова спяваў паэт са сваімі вучнямі “Чаму ж мне не пець”.

                                         Настаўнік беларускай літаратуры М.П.Дудко