Тыдзень матэматыкі: “Матэматычная акварэль”

27.01.2020

У пачатковых класах ДУА “Пінкавіцкая сярэдняй школы імя Якуба Коласа” Пінскага раёна з 15 па 22 студзеня 2020 года стартаваў тыдзень матэматыкі: “Матэматычная акварэль” .  Тыдзень матэматыкі праводзіўся пад дэвізам: “Матэматыкі сцяжынкі адолеем без запінкі”.

Мэтай правядзення з’яўляецца развіццё асобасных якасцяў навучэнцаў і актывізацыя іх разумовай дзейнасці, падтрымка і развіццё творчых  здольнасцей і цікавасці да прадмета, фарміраванне асэнсаванага разумення значнасці матэматычных ведаў у паўсядзённым жыцці.

У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: выстава малюнкаў “Што за лічба?”, “Матэматыка ў прыказках і прымаўках”, перапынак займальных заданняў ”Матэматычны карагод”, анкета-візітка “Мой клас у ліках і лічбах” і іншыя конкурсы і турніры.

Тыдзень пачаўся з урачыстай лінейкі, дзе вучні азнаёміліся з планам  матэматычнага тыдня і атрымалі першае дамашняе заданне – намаляваць сценгазету .

       

На працягу тыдня навучэнцам не раз давялося праявіць  матэматычную кемлівасць пры рашэнні “хітрых” задач, прадэманстраваць свае веды па розных тэмах, праявіць творчасць.

              

У конкурсе  “Вясёлая геаметрыя” дзеці малявалі, майстравалі, фантазіравалі. Складалі розныя кампазіцыі  геаметрычных фігур.

У групе падоўжанага дня адбылася выстава вырабаў з геаметрычных фігур, дзе конусы, прамавугольнікі,  ціліндры пераўтварыліся ў займальныя істоты.

       

Вучні малодшых класаў асабліва любяць гульнявыя формы работы, таму з нецярпеннем чакалі гульнявую праграму “Вясёлы лік” і  інтэлектуальную гульню “Знаўца матэматыкі”. Цяжка было стрымаць эмоцыі, кожны жадаў быць першым. Лічылі вельмі хутка, правільна і эмацыянальна.

      

Матэматычны бліц-турнір , конкурс матэматычных рэбусаў і КвіЗ, на якім удзельнікі праявілі цікавасць да прадмета, творчыя здольнасці, уменне лагічна мысліць, прайшлі на “адным дыханні”.

Юныя матэматыкі дружна працавалі ў камандах, дапамагалі адзін аднаму, абмяркоўвалі цяжкія пытанні, хваляваліся за сваіх сяброў. Было вельмі цікава

Такія мерапрыемствы ў пачатковай школе – гэта свята даўжынёю ў цэлы тыдзень. Вынікам тыдня сталі мноства перамог, адкрыццяў і здзяйсненняў. Мы яшчэ раз пераканаліся, што матэматыка – Царыца навук, а мы – жыхары гэтага каралеўства

Усе запланаваныя мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні. Педагогі ўпэунены ў тым, што такія формы работы даюць вялікі эмацыянальны зарад, надоўга запамінаюцца дзецям, спрыяюць фарміраванню станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці.

Вялікі дзякуй настаўнікам і выхавальнікам груп падоўжанага дня, якія прынялі ўдзел у насычаным, цікавым і пазнавальным  тыдні “Матэматычная акварэль”.

                 

Правядзенне прадметных тыдняў у школе ажыццяўляецца традыцыйна. Як форма дзейнасці яны развіваюць асобу навучэнцаў, фарміруюць крэатыўныя камунікатыўныя ўменні і развіваюць інтэлектуальныя здольнасці, а таксама спрыяюць росту прафесійных уменняў настаўнікаў.

  Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі школьнікам спазнаць сябе, далі магчымасць у большай ступені зацвердзіцца ва ўласных вачах і сярод сваіх сяброў. У цэлым яны паспрыялі развіццю творчага мыслення, уменню рабіць вынікі, выхаванню матывацыі да навучэння. Тыдзень матэматыкі прайшоў дружна і ўцягнуў у працу ўсіх навучэнцаў. Адчувалася здаровая канкурэнцыя сярод паралельных класаў.

Педагогі ўпэўнены ў тым, што пасля правядзення прадметных тыдняў у многіх навучэнцаў змяняюцца адносіны да вучобы, з'яўляецца зацікаўленасць ў спазнаньні новага, узмацняецца цікавасць да працэсу навучання.

 

 

Рамановіч Н.С., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Скоўбель С.І., настаўнік пачатковых класаў